ЧЭ́ШСКАЕ ШКЛО, Багемскае шкло,

мастацкі промысел Чэхіі. Развіваецца з 14—15 ст., росквіту дасягнула з канца 16 ст., калі прыдворны майстар імператара Рудольфа II К.​Леман вынайшаў тэхніку разьбы (гравіроўкі) па шкле. Шырокую вядомасць набыло з 2-й пал. 17 ст., калі сталі вырабляць таўстасценнае кальцыева-вапнавае шкло (т.зв. чэшскі хрусталь), якое дапускала глыбокую агранку. У 2-й пал. 18—20 ст. развівалася ў рэчышчы існуючых стыляў. Для сучаснага Ч.ш. характэрны традыц. прыёмы агранкі і гравіроўкі ў спалучэнні з пошукамі пластычнай цэласнасці і выразнасці форм, тонкім выкарыстаннем светлавых і колеравых эфектаў.

Літ.:

Современное чешское стекло. Пер. с чеш. М., 1973;

Brychta J.,Volf M. Živé sklo. Praha, 1977.

Чэшскае шкло.

т. 17, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)